навіныафішамр3абмеркавалавабалбаталкаконкурсгасцеўняспасылкі
відэакампакт-дыскіфотаздымкіCD in USAкірмашпаслугірэкляма кошык мапа сувязь мы help
 
Навіны сайту
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.

27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!

13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"

13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"

08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.

03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"

01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"

01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"

02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.

02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.

19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.

08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3

26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".

11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".

24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"

05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"

26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com

05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com

28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
• І ЯШЧЭ РАЗ ПРА ТОЕ Ж САМАЕ...
[14.03.2005, Алена]
Найчасьцей беларус росту невялікага, сярэдняга, крыху пахілага складу. Калі глядзіш на яго, то здаецца, што на сваіх сагнутых плячох нясе ён увесь цяжар свайго мінулага і сучаснага жыцьця.
У. М. Ігнатоўскі


Шчыра кажучы, нічога на конт таго, пра што павядзецца гаворка надалей, пісаць увогуле не хацелася. Колькі можна перажоўваць, перашароўваць адну і тую ж тэму? Калі б гэта яшчэ й нейкую карысьць прыносіла. А то отрымліваецца ці то нікому не патрэбнае пэцканьне бумагі, ці то чарговае забруджваньне сеціва (што ў гэтым выпадку і адбылося). Але... Прабачце, набалела. На скрайні выпадак, вы заўсёды можаце проста зачыніць вакно - як ніяк, у нас свабода думкі й свабода выбару:)

Тое, што беларусы выміраюць як нацыя - гэта і безь мяне зразумела. У нас няма мовы, дэградыруе культура. Але чаму?! Чаму ў гэтым прыгожым і такім ветлым краі адбываюцца мне, напрыклад, зусім не зразумелыя рэчы?! Чаму атрымалася ў Грузіі, Украіны, а нас усё далей і глыбей зацягвае ў дрыгву і бруд, нашымі ўласнымі (падкрэсьліваю!) рукамі і створанымі. Калі яшчэ некаторы час таму Беларусь нагадвала мне запаведнік ў цэнтры Эўропы, куды не ступала нага нармальнага прэ... (чакайце, тут піііііііііііп, а то яшчэ засудзяць), дык зараз родны край больш падобны да закрытае суполкі садыстаў і мазахістаў, якія цягам некалькіх год на столькі звыкліся з пакутамі й болем, што проста перасталі іх заўважаць! І, як заўсёды і да ўсяго, прыстасаваліся. Здаецца мне таксама, што, па законах жанру, пачалі гэтыя зьдзекі нават прыносіць ім кайф і асалоду. Іншым чынам я склаўшуюся сытуацыю патлумачыць не магу, таму што асабова ў мяне, напрыклад, сузіраньне цяперашняе беларускае сімволікі нічога акрамя сораму не выклікае. Але чакайце! Занесла! Не пра палітыку зараз гаворка! Хаця, як прадэманстравалі апошнія падзеі, палітыка і культура ў нас - рэчы непадзельныя.

Беларуская музычная культура. Прыгожа гучыць. Зусім добра было б, калі б яна яшчэ й існавала. Ня ў думках нешматлікіх "залучаных", а ў рэальным жыцьці. Не, з'ява гэтая, канешне ж, прысутнічае. Вунь, б'ецца нешта малое і худое, больш падобнае да іншапланецян з "Сакрэтных матэрыялаў". А на шыі гэтага дыстрафічнага стварэньня ўсё мацней змыкаюцца рукі розных міністэрстваў. За гэтым працэсам моўчкі назірае натоўп папсавікоў-мутантаў з шахцёрскімі ліхтарамі на шапках.



І кожны робіць выгляд, што нічога не заўважае і нічога ня ведае. А бедны беларускі дыстрофік супраціўляецца і дрыгаецца ўсё менш заўважна. І ўрэшце рэшт робіцца ўкраінскім, расейскім... Беларускі народ, можа, і сам таго не разумеючы, дапамагае гэтым длінным, усюдыісным караючым рукам. Мы хочам быць як усе, мы баімся вылучыцца, мы даўно згубілі ўласныя думкі і ўласны розум - карацей, мы, як заўсёды і ва ўсім, за стабільнасьць. І у нас усё насамрэч стабільна. Стабільна хрэнова. Колькі трэба нам часу, каб пазбавіцца недаверу да роднага беларускага гурта? Год ці два? Гэта ў лепшым выпадку. А колькі трэба ўкласьці ў рэкляму, каб зрабіць канцэрт і сабраць залю? Чаму ва Ўкраіне выступ абсалютна невядомае каманды за адзін дзень рэклямы можа прайсьці з аншлагам? Чаму ў Расеі гурты граюць запар па 2-3 канцэрты ў адным горадзе і зьбіраюць поўныя клюбы, а у нас выступы правальваюцца з-за таго, што праз пару тыдняў гэты ж (ці, ня дай бог, яшчэ больш улюбёны) гурт будзе граць у больш вялікім і вядомым мейсцы? У той жа час нейкія там ЗВЕРИ (вось ня ведаю, параўноваць іх з THE ANIMALS, ці ногі ўсёж-такі не адтуль растуць) даюць два канцэрты ў Палацы спорту за нейкія нерэальныя грошы.



Чаму мы не заўважаем, не шануем сваю культуру? Вось яскравы прыклад - канцэрт КРАМБАМБУЛІ ў клюбе "Сфэра" 5га сакавіка. З 21й падрыхтавай песьні музыкам давялося зграць недзе каля 12ці. Гэта быў першы жывы канцэрт у клюбе, уладальніца якога спужалася, што музыка можа не спадабацца якому-небудзь бізнэсоўцу, які заліваецца алкаголем на другім паверсе. Пасьля канцэрту гучна зарывелі ўсё тыя ж ЗВЕРИ, Руслана... А да нас падыйшлі паслы з французскае амбасады і падзякавалі за кароткае, але вельмі класнае шоў, за добрую музыку і пазытыўны настрой і прапанавалі прыехаць да іх. Чаму ўсё беларускае ў нас асацыруецца толькі зь вёскай, калгасам, каровамі ды сьвіньнямі? Але трэба гурту стаць "забугорным", мы ўжо гатовыя выкладаць за квіткі на іх канцэрты некалькі дзясяткаў даляраў. Так здарылася зь ЛЯПІСАМІ і ЛЕПРЫКОНСАМІ, СЯРОГАЙ і нават БІ-2.



Зараз вельмі любяць прыгадваць 75 адсоткаў беларускага на айчынных радыёстанцыях. Маўляў, дык вось яно, разьвіцьцё айчыннае культуры! І пад гэтым лёзунгам працягваюць яшчэ глыбей хаваць ад вачэй і вушэй шырокіх колаў тых, хто ўжо дзесяцігоддзямі піша сучасную гісторыю Беларусі. Няўжо нехта на самой справе думае, што ў энцыкляпэдыі беларускае музыцы (дапусьцім, такая будзе выдадзена гадоў праз 20-30) можна будзе знайсьці імёны таго ж Саладухі ці Афанасьевай? Не, тут я, канешне, памылілася, знайсьці можна будзе... адзін ці два радка:) Але ўсе мы дакладна ведаем, чыё імя будзе стаяць першым. А зьдзіўленыя рэчы пра "што вы кажаце?! якія забароны і чорныя сьпісы?! ня далей як учора чуў N.R.M. па радыё! усё гэта піярныя хады й сьпікуляваньне на патрыятызме!" проста выводзяць зь сябе.



Да, па аднаму радыё чорнасьпісачнікаў круцяць, але гэта выключэньне з правілаў (за што дзякуй усім супрацоўнікам). Але хто-небудзь бачыў НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ ці ПАЛАЦ па тэлебачаньню (Першы музычны не ўлічваецца)? Няўжо КРАМБАМБУЛЯ не фарматная і не дастаткова папулярная, каб патрапіць у песьню года? Хутчэй, наадварот, вельмі папулярны Лявон Вольскі, і ня ў тых колах. І пра якую сьпекуляцыю можа ісьці гаворка, калі ад самага пачатку гэта было ідэялогіяй??? А хто-небудзь ведае лепшы піяр, чым тэлевізія? Канешне ж, я не кажу пра тых, хто акуратна падпісаўся пад БУМ(www.bum04.com), працягваючы прымаць удзел у праэктах АНТ.



Жыцьцё чалавека перш за ўсё належыць самому чалавеку, што дае яму поўнае права распараджацца ім на сваё меркаваньне. Да й на фінансавую частку гэтага пытаньня таксама нельга не зьвяртаць увагі.



Шмат пытаньняў і ні воднага адказу. Мы маем тое, што самі ж і абралі, на што згадзіліся. Музыка не ўспрымаецца без палітыкі, палітыка ўсё больш выразна адлюстроўваецца ў музыцы. Недзе мы гэта ўжо бачылі, але даўно. І здаецца, стрэлкі гадзіньнікаў пачалі рушыць у супрацьлеглы бок...

Алена Скарабагатая "Слыхавы апарат"



Кароткія навіны


У мiнскi ПОСТ-РОК гурт неабходны музыканты: скрыпка, клявiшы i бас. www.mogwhy.narod.ru, E-mail: mogwhy@mail.ru
 


Сайт гурта "Крамбамбуля" па тэхнічных прычынах зьмяніў адрас. Новы адрас тут 


Рэкляма на нашых старонках info@slyhap.com 
.
Апытанка
Як вы ставіціся да пачатку працы "Слыхавога апарата"?
Станоўча, малайцы!
Ніяк, мне усё роўна!
Не падабаецца мне ўсе гэта!


Вынікі!
Poll ID 8 does not exist.Poll ID 5 does not exist.Poll ID 6 does not exist.
.

© 2002-2003 Беларускі музычны партал "Слыхавы апарат"
Design by slyhap.com;   Programming by Камягін Вiктар;   Сувязь: info@slyhap.com;
Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на www.slyhap.com абавязкова.
Увага! Матэрыялы з рубрыкі "Навіны" з паведамленьнем "эксклюзіў" належаць парталу "Слыхавы Апарат",
выкарыстоўваць іх (іншымі інтернэт рэрурсамі і друкаванымі выданьнямі) дазваляецца толькі з нашага дазволу.

links:e316bd8296a0b6bac5a095f865b904c4Платок Gucci. Британские коты фото. Британские котята с другими домашними животными. Подарю котенка. видео дочь. Продаем с гарантией usb-флешки Canon Одесса все модели.