 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
• Лявон Вольскі ў ЗША. Фотарэпартаж. Часта першая.
[13.03.2005, slyhap.com]
15 сакавіка Лявон Вольскі
дасьць сольны канцэрт у ЗША: штат
Дэлавер, горад Rehoboth Beachin, Atlantic Sands hotel, 101 North Boardwalk st.
Гэта другая спроба правесьці канцэрт. Першая
адбылася напрыканцы 2004 году, але тады з невядомых
прычынаў Лявону было адмоўлена ў амэрыканскае
візе. Аднак пазьней амбасада ЗША перагледзіла
свае рашэньне.
Паводле Лявона, канцэртная праграма часткова
будзе складацца з яго ўласных песень, якія
прагучаць упершыню. Акрамя тако прагучаць песьні
N.R.M., Крамбамбулі, праектаў “Народны альбом” і
“Я нарадзіўся тут”.
“Гэтая падзея мае шанцы стаць адным з самых
гучных для беларускіх эмігрантаў у ЗША, -
распавядае арганізатар канцэрту Андрэй Лабай –
Уваход на канцэрт будзе бясплатным. Для гэтага
трэба толькі зарэгістравацца на спецыяльным
сайце usa.slyhap.com". Там жа ж
можна атрымаць любую інфармацыю што тычыцца
канцэрту.
Першая частка фотарэпартажу аб вандроўцы сям'і
Вольскіх па ЗША.










"Слыхавы апарат" |
 |
 |
 |
|
|