 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
• ЛІЦЭЙСКІ КАНЦЭРТ АДБУДЗЕЦЦА
[31.07.2004, Franak]
14 траўня быў заплянаваны ў клюбе “Рэактар” канцэрт у падтрымку Беларускага ліцэю. На ім акрамя ліцэйскіх музыкаў, у знак падтрымкі зьбіраліся выступіць вядомыя беларускія рокеры й панкі. Аднак той канцэрт быў нахабна сарваны кіраўніцтвам клюбу “Рэактар”. Мы абяцалі, што канцэрт адбудзецца, але ў іншым месцы й у іншы час. Так яно й будзе.
27 жніўня ў сталічным клюбе “БЛІНДАЖ” зьбяруцца зоркі беларускае рок-сцэны “ЗЭТ”, “Гарацкія”, А. Памідораў у своеасаблівай беларускай “Фабрыцы зорак”, і будуць займацца музычным выхаваньнем маладых ліцэйскіх творцаў: гуртоў “The Medium Tension”, “Коткі сёньня на выгуле”, “[bi:p]”, “Trajektoryja”, Паўла Супаненкі, Любові Аношкі, Андрэя Хадановіча. Арганізатары абяцаюць што найвядомейшыя гіты рок-музыкі будуць выкананыя ў калетктыве з маладзёнамі, а ліцэйская творчасьць будзе іграцца прафэсіяналамі. У праграме прэзэнтацыя кампакт-дыску “Я люблю ліцэй: Веру ў Цябе”, які сёньня масавымі накладамі раскупаецца ў крамах Менску. Сюрпрызам будзе выступ сталічнай панк-каманды “Тарпач” – пераможцы “Басовішча’2004”
Канцэрт адбудзецца ў адной з прэстыжнейшых клюб-пляцоўцы Менску, разьлічанай на 800 чалавек, сярод якіх 100 за столікамі. Распачнецца ён у 18.00 27 жніўня.
ГЭТЫ КАНЦЭРТ АДКРЫЕ РОК-СЭЗОН БМА.
Замова квіткоў па тэлефоне: 6490888, 6685821.
|
 |
 |
 |
|
|